Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нямецкім Кемніцы сёмы дзень ідуць пратэсты празь мігрантаў — паліцыя выставіла вадамёты


У суботу, 1 верасьня, у нямецкім горадзе Кемніц працягнуліся пратэсты праціўнікаў, а таксама прыхільнікаў палітыкі прыёму мігрантаў у Нямеччыне.

На вуліцы гораду выйшлі з маршам 4,5 тысячы ультраправых, выказваючы сваю пазыцыю супраць прыняцьця ўцекачоў у Нямеччыне. Ім супрацьстаялі каля 3,5 тысячы ўдзельнікаў мітынгу «Сэрца замест нянавісьці» — яны заклікалі людзей да талерантнасьці ў адносінах да мігрантаў.

Хваляваньні ў Кемніцы працягваюцца з 26 жніўня, калі стала вядома пра забойства 35-гадовага немца пра арышт падазраваных — іракскага і сірыйскага мігрантаў.

У суботу ў горадзе павінен быў прайсьці «Марш маўчаньня» — у памяць пра забітага немца. Але мясцовыя ўлады забаранілі гэтую акцыю і перакрылі доступ да цэнтру гораду.

Больш за 1200 паліцыянтаў спрабавалі стрымаць сутыкненьні і заклікалі мітынгоўцаў разысьціся. На вуліцы вывелі шэсьць вадамётаў.

Мясцовыя ўлады лічаць, што гнеў натоўпу падагравалі фальшыўкі з сацыяльных сетак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG