Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы падзеліцца зь беларусамі досьведам мясцовага самакіраваньня  


Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў

Старшыня Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы Гудрун Мосьлер-Торнстрам наведае Беларусь.

11-12 верасьня ў Менску пройдзе круглы стол у пытаньнях мясцовага самакіраваньня, паведамляе сайт Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў з Францыі, Італіі, Нідэрляндаў, Грэцыі, Румыніі.

Будуць разгледжаныя пытаньні збліжэньня беларускага заканадаўства аб мясцовым кіраваньні з палажэньнямі Эўрапейскай Хартыі самакіраваньня. Размова таксама пойдзе адносна магчымасьці перападрыхтоўкі і падвышэньня кваліфікацыі кадраў для мясцовых органаў улады Беларусі. Акрамя таго, экспэрты абмяркуюць пэрспэктывы разьвіцьця асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў -- кансультацыйны орган Рады Эўропы, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады эўрапейскіх краін. Кангрэс налічвае 324 чальцы, якія прадстаўляюць блізу 200 тысяч адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак 47 краін Рады Эўропы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG