Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік амбудсмэна Ўкраіны: «З затрыманых пасьля гібелі Захарчанкі выбіваюць паказаньні» 


Месца гібелі лідэра данецкіх сэпаратыстаў Аляксандра Захарчанкі
Месца гібелі лідэра данецкіх сэпаратыстаў Аляксандра Захарчанкі

Сэпаратысты ў Данецку выбіваюць паказаньні з затрыманых пасьля гібелі лідэра так званай «ДНР» Аляксандра Захарчанкі. Гэта са спасылкай на свае крыніцы сьцьвярджае Павел Лісянскі — прадстаўнік амбудсмэна Ўкраіны ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

Па словах Лісянскага, пасьля выбуху ў Данецку, у выніку якога 31 жніўня загінуў Захарчанка, сэпаратысты затрымалі 14 чалавек. Чацьвёра зь іх, як сьцьвярджаецца, прызналіся ў супрацоўніцтве з украінскімі спэцслужбамі. «Але гэта фэйк, паказаньні выбівалі», — перакананы Лісянскі.

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак адхіліў абвінавачваньні на адрас ўкраінскіх спэцслужбаў. Паводле яго, галоўныя вэрсія забойства Захарчанкі — камэрцыйны канфлікт сярод саміх сэпаратыстаў. Грыцак сказаў, што ў Данецку няма ўкраінскай дывэрсійнай групы, паколькі СБУ нікога туды не дасылала.

Кветкі загібламу Захарчанку
Кветкі загібламу Захарчанку

У сваю чаргу МЗС Расеі фактычна абвінаваціў Кіеў у датычнасьці да забойства.

Аляксандр Захарчанка, які называў сябе «кіраўніком ДНР», загінуў у выніку выбуху ў кавярні «Сэпар», дзе былі запянаваныя памінкі па памерлым сьпеваку Ёсіфу Кабзону. Загінуў таксама ягоны ахоўнік, яшчэ 12 чалавек параненыя.

Пахаваньне лідэра прарасейскіх сэпаратыстаў адбудзецца 2 верасьня. Чакаецца, што ў Данецк прыедуць кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў, дэпутат Дзяржаўнай думы Натальля Паклонская ды іншыя пракрамлёўскія палітыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG