Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вядомы ўкраінскі дысыдэнт Юрый Бадзё


1 верасьня ў Кіеве ва ўзросьце 82 гадоў памёр Юрый Бадзё — украінскі літаратуразнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху ва Ўкраіне з пачатку 1960-х гадоў, былы палітвязень.

Нарадзіўся 25 красавіка 1936 у вёсцы Капыновцы, Мукачаўскага раёну Закарпацкай вобласьці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1958 годзе скончыў філялягічны факультэт Ужгарадзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў настаўнікам, дырэктарам васьмігадовай школы.

Быў асьпірантам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Тараса Шаўчэнкі АН УССР. Кандыдацкую дысэртацыю не абараніў з прычыны перасьледу.

1961-1964 гады — член Рады першага ў Украіне нефармальнага абʼяднаньня нацыянальна-дэмакратычнага кірунку — Кіеўскага клюба творчай моладзі. За ўдзел у Шаўчэнкаўскіхвечарынах і акцыі пратэсту супраць палітычных арыштаў падчас прэмʼеры фільма Сяргея Параджанава «Цені забытых продкаў» у жніўні 1965-га яго звольнілі з працы.

На працягу 1965-1974 гадоў быў беспрацоўным, выкладчыкам, карэктарам, рэдактарам, 1974-1979 гады — грузчыкам. У 1972-1979 гадах падрыхтаваў працу «Права жыць» аб каляніяльным становішчы Ўкраіны, рукапіс якой (1400 старонак) быў выкрадзены з кватэры. Па абвінавачваньні ў антысавецкай прапагандзе Юрыя асудзілі 12 сьнежня 1979 году на 7 гадоў зьняволеньня, якое адбываў у лягеры ў Мардовіі. Паколькі адмовіўся пісаць хадайніцтва аб вызваленьні, выйшаў на свабоду толькі 9 сьнежня 1988 году.

Па вызваленьні працаваў загадчыкам аддзелу Таварыства ўкраінскага мовы імя Тараса Шаўчэнкі, быў старшынём Нацыянальнага савета Дэмакратычнай партыі Ўкраіны. З чэрвеня 1993-м працаваў навуковым рэдактарам у Інстытуце філязофіі НАН Украіны. Член Саюза пісьменьнікаў Украіны, ляўрэат прэміі Фонду Емяльяна і Тацяны Антонавіч.

Юрый Бадзё зьяўляецца аўтарам шматлікіх публіцыстычных артыкулаў, зваротаў, заяў пра ўкраінскіх пісьменьнікаў, украінскую літаратуру, перакладаў зь нямецкай мовы ў пэрыядычных выданьнях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG