Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя і АМАП затрымалі 18 чалавек на Зыбіцкай. ВІДЭА


Верхні горад ў Менску
Верхні горад ў Менску

У ноч з 31 жніўня на 1 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 чалавек за «расьпіцьцё алькагольных напояў» на вуліцы Зыбіцкай у Менску.

У затрыманьні ўдзельнічалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі і АМАП.

На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 17.3 «Расьпіцьцё алькагольных, слабаалькагольных напояў ці піва, спажываньне наркатычных сродкаў у грамадзкім месцы ці зьяўленьне ў грамадзкім месцы ці на працы ў стане ап’яненьня».

Артыкул прадугледжвае штраф да 8 базавых велічыняў (196 рублёў). Пасьля складаньня пратаколаў затрыманых адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG