Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ рэкамэндаваў больш не пераводзіць гадзіньнікі двойчы на год


Апытаньні засьведчылі, што больш за 80% грамадзян ЭЗ супраць зьмены часу двойчы на год, паведамляе брытанскае выданьне Guardian.

Эўрапейская камісія будзе рэкамэндаваць дзяржавам-сябрам ЭЗ адмовіцца ад практыкі пераводу гадзіньнікаў вясной і ўвосень, паколькі вялікая колькасьць людзей аддае перавагу летняму часу на працягу году.

Жан-Клод Юнкер, прэзыдэнт Эўракамісіі, заявіў, што нядаўнія кансультацыі паказалі, што больш за 80% грамадзян ЭЗ выказаліся на карысьць гэтай прапановы.

«Мы правялі апытаньне, мільёны адгукнуліся і лічаць, што ў будучыні, летні час павінен быць круглы год, і гэта тое, што адбудзецца, » сказаў ён нямецкаму тэлеканалу ZDF.

Любая зьмена павінна быць ухваленыя нацыянальнымі ўрадамі і Эўрапейскім парлямэнтам, каб стаць законам.

У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам ЭЗ, грамадзяне ва ўсіх 28 краінах ЭЗ, павінны былі пераводзіць свае гадзіньнікі на гадзіну наперад у апошнюю нядзелю сакавіка і пераводзіць назад на зімовы час на апошнюю нядзелю ў кастрычніку.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сэзонны час у 2011 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG