Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адказаў на чуткі пра часовы характар новага ўраду


Аляксандар Лукашэнка назваў глупствам здагадкі аб часовым характары новага складу ўрада, які нібыта фармуецца выключна «да выбараў».

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёньня, прымаючы кадравыя рашэньні, перадае БЕЛТА.

«Ідзе абмеркаваньне пасля прызначэньня новага ўрада: "Вось, гэта такое тэхнічнае, яно да выбараў". Паверце, прызначаючы вас і іншых, я і не думаю, што вы дажывеце да выбараў, а потым усіх мы памяняем. Дурасьць недарэчная. Наадварот, я хачу, каб вы і пасьля выбараў, і пасьля мяне працавалі. Вы ж — гэта новае пакаленьне кіраўнікоў», — сказаў Лукашэнка.

Зьмяніць урад ён паабяцаў у тым выпадку, калі праца цяперашняга будзе неэфэктыўнай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG