Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія атэісты судзіліся за згадку Бога на даляры. Ёсьць рашэньне суду


У ЗША суд у штаце Мінэсота адмовіўся выдаліць з банкнот і манэт фразу «Верым у Бога» (In God We Trust). Са скаргай у суд зьвярнулася група атэістаў, якія лічаць, што наяўнасьць гэтага лёзунгу на амэрыканскіх грошах супярэчыць першай папраўцы да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе свабоду веравызнаньня. Пра гэта паведамляе Reuters.

Судзьдзя не пагадзіўся з довадамі пазоўнікаў і паказаў, што прыведзеная на банкнотах і манэтах фраза адпавядае ўяўленьням аб свабодзе веравызнаньня мінулых пакаленьняў і не супярэчыць заканадаўству.

Інтарэсы атэістаў у судзе прадстаўляў юрыст Майкл Ньюдоў, які ўжо зьвяртаўся ў суд з патрабаваньнем прыбраць фразу «Мы верым у Бога». Аднак прайграў справу. Суд вырашыў, што ў лёзунгу няма падтрымкі дзяржавай пэўнай рэлігіі.

Фраза «Верым у Бога» у першы раз зьявілася на амэрыканскіх манэтах падчас грамадзянскай вайны Поўначы і Поўдня ў 1864 годзе. На банкнотах лёзунг сталі друкаваць з сярэдзіны 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя, пасьля таго, як у 1956 годзе Кангрэс прыняў рашэньне зрабіць «Верым у Бога» (In God We Trust) нацыянальным лёзунгам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG