Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што мэксыканцы заплоцяць за сьцяну «параўнальна лёгка». Тыя адказалі


Міністар замежных спраў Мэксыкі Луіс Вітэгарай Каса заявіў у аўторак, што яго краіна ня будзе плаціць за будаўніцтва сьцяны на мяжы з ЗША.

«Гэтая пазыцыя зусім недвухсэнсоўна анансавалася намі з самага пачатку», — падкрэсьліў Каса.

Так кіраўнік МЗС Мэксыкі пракамэнтаваў заяву, зробленую прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам на сустрэчы з кіраўніком FIFA Джані Інфантына, пра тое, што «у канчатковым выніку» Мэхіка заплаціць за сьцяну і што зрабіць ёй гэта будзе «параўнальна лёгка».

На заяву Трампа адрэагаваў і прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэнья Ньета. Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што Мэксыка толькі што дасягнула паразуменьне са Злучанымі Штатамі ў галіне гандлю, і адносіны паміж дзьвюма краінамі вельмі пазытыўныя, за сьцяну мэксыканскія ўлады «ні за што ня стануць плаціць».

Трамп просіць Кангрэс вылучыць 25 мільярдаў даляраў на рэалізацыю яго перадвыбарчага абяцаньня ўзьвесьці сьцяну на мяжы з Мэксыкай. У Сэнаце ў цяперашні час разглядаецца законапраект, паводле якога адміністрацыя атрымае на гэтыя мэты ўсяго 1,6 мільярда даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG