Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі могуць скасаваць абмежаваньне на колькасьць дзяцей на адну сям’ю


China -- Children in gowns and mortarboards run with smiles during their kindergarten graduation ceremony in a kindergarten in Handan, Hebei province, June 20, 2017
China -- Children in gowns and mortarboards run with smiles during their kindergarten graduation ceremony in a kindergarten in Handan, Hebei province, June 20, 2017

На гэтым тыдні Ўсекітайскі сход народных прадстаўнікоў прыступіў да абмеркаваньня праекту паправак да закону аб плянаваньні сям’і, паведамляе The Guardian са спасылкай на дзяржаўныя кітайскія СМІ.

На сёньняшні дзень колькасьць дзяцей на адну кітайскую сям’ю абмежаваная двума. Пакуль незразумела, ці будзе проста павялічаны лік «дазволеных» дзяцей на адну сям’ю або абмежаваньне будзе зьнятае цалкам.

Аднак вядома, што праект паправак да закона аб плянаваньні сям’і мае быць завершаны да 2020 году.

Палітыка абмежаваньня нараджальнасьці была ўведзеная ў Кітаі ў 1979 годзе з мэтай запаволеньня росту насельніцтва. У рамках гэтага закону пары, якія жывуць у гарадах, маглі мець толькі адно дзіця, а ў вёсках было дазволена заводзіць двух дзяцей, калі першай нараджалася дзяўчынка. Парушальнікі абкладаліся высокім штрафам і маглі быць пакараныя іншымі санкцыямі, уключаючы гвалтоўны аборт. Паводле дадзеных статыстыкі, палітыка кантролю над нараджальнасьцю прадухіліла зьяўленьне на сьвет каля 400 мільёнаў чалавек.

Прыкладна ў 2013 годзе кітайскія ўлады зьмякчылі законы што да абмежаваньня прыросту насельніцтва, дазволіўшы парам, дзе адзін з сужэнцаў быў адзіным дзіцем у сям’і, заводзіць другое дзіц.

У канцы 2015 году ўлады Кітаю прынялі рашэньне зьмякчыць палітыку абмежаваньня нараджальнасьці і дазволіць усім кітайскім сямейным парам заводзіць двух дзяцей.

Зьмякчэньне палітыкі кантролю над нараджальнасьцю зьвязана ў асноўным з тым, што на сёньняшні дзень каля 30% насельніцтва Кітаю — людзі старэйшыя за 50 гадоў. Гэта прывяло да таго, што колькасьць працаздольных людзей падае, а сумы, якія дзяржава траціць на сацыяльныя выплаты, растуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG