Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Мэксыка дамовіліся аб двухбаковым гандлёвым пагадненьні


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэнья Ньета падчас тэлефоннай размовы дамовіліся заключыць новае амэрыкана-мэксыканскае гандлёвага пагадненьне.

Цяпер дзейнічае Паўночнаамэрыканскае пагадненьня аб свабодным гандлі NAFTA паміж Мэксыкай, ЗША і Канадай, якое было падпісанае яшчэ ў 1992 годзе і ўступіла ў дзеяньне ў 1994 годзе. Дональд Трамп неаднойчы, яшчэ падчас прэзыдэнцкай кампаніі, паўтараў, што NAFTA нявыгаднае Амэрыцы. Новае амэрыкана-мэксыканскае гандлёвае пагадненьне павіннае замяніць трохбаковае пагадненьне.

Прэзыдэнт ЗША ў тэлефоннай размове з мэксыканскім калегам дапусьціў магчымасьць заключэньня падобнага гандлёвага пагадненьня з Канадай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG