Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя падала заяўку на правядзеньне ў Менску мітынгу салідарнасьці зь незалежнымі СМІ і прафсаюзамі


Ілюстрацыйнае фота. Мітынг апазыцыі на Дзень Волі каля кінатэатра «Кастрычнік». 2016 год
Ілюстрацыйнае фота. Мітынг апазыцыі на Дзень Волі каля кінатэатра «Кастрычнік». 2016 год

27 жніўня ў Менгарвыканкам падалі заяўку на правядзеньне 15 верасьня акцыі салідарнасьці зь незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі і прафсаюзамі, паведамляе БелаПАН.

Заяўку падпісалі старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Як паведаміў БелаПАН Юрась Губарэвіч, заяўнікі просяць менскія ўлады дазволіць дэманстрацыю ад кінатэатра «Кастрычнік» і мітынг каля опэрнага тэатра.

«Мэта акцыі — публічная дэманстрацыя салідарнасьці зь незалежнымі СМІ і прафсаюзамі, у абарону свабоды і законнасьці ў Беларусі», — паведаміў палітык.

24 жніўня сем апазыцыйных палітычных партый і арганізацый прынялі заяву «Аб нацыянальнай салідарнасьці ў абарону свабоды і законнасьці ў Беларусі», у якой патрабуюць ад уладаў спыніць палітыку рэпрэсіяў і ціску на СМІ і прафсаюзы, а таксама агучылі стратэгічны плян дзеяньняў у абарону свабоды і законнасьці ў Беларусі.

Заяву падпісалі кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, беларускай партыі «Зялёныя», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), па стварэньні аргкамітэту Партыі БХД, Партыі БНФ, Руху «За Свабоду» і прафсаюзу РЭП.

У дакумэнце гаворыцца, што беларускія ўлады «мэтанакіравана і няспынна зьнішчаюць палітычную апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG