Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынэве пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі ўраду


Акцыя пратэсту ў Кішынэве, 26 жніўня 2018
Акцыя пратэсту ў Кішынэве, 26 жніўня 2018

У Кішынэве адбылася антыўрадавая маніфэстацыя, арганізаваная апазыцыйнымі сіламі. Старшыня партыі «Дзеяньне і салідарнасьць» Мая Санду і кіраўнік партыі «Годнасьць і праўда» Андрэй Нэстасэ патрабавалі прызнаць сапраўднымі вынікі выбараў мэра Кішынэву.

Старшыня Лібэральнай дэмакратычнай партыі Малдовы Віярэл Чыбатару заявіў аб імкненьні дамагчыся адстаўкі ўраду ў сувязі зь «няздольнасьцю кіраваць краінай».

Пасьля збору на плошчы тысячы маніфэстантаў прайшлі па цэнтральным праспэкце імя Штэфана Вялікага з прыпынкамі ў адміністрацыі прэзыдэнта, будынкаў парлямэнту, Канстытуцыйнага суду, Службы інфармацыі і бясьпекі і Нацыянальнага цэнтру па барацьбе з карупцыяй. Удзельнікі пратэстаў скандавалі «Злодзеі!», «У турму!», «Мы — народ!», «Мы не саступім!»

У суботу ў МУС Малдавіі заявілі пра ўзбуджэньне крымінальнай справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў падчас нядзельных актаў пратэсту, паведаміў «Інтэрфакс».

Арганізатары пратэстаў чакалі ўдзелу каля 30 тысяч чалавек. Па ўсёй верагоднасьці, у гэты выходны дзень удзельнікаў аказалася менш. У панядзелак, 27 жніўня, калі жыхары краіны будуць адзначаць Дзень незалежнасьці, апазыцыйна настроеныя актывісты зьбіраюцца працягнуць акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі ўраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG