Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове тысячы людзей выйшлі на антыўрадавы пратэст


Антыўрадавы пратэст у Кішынэве, Малдова, 26 жніўня 2018
Антыўрадавы пратэст у Кішынэве, Малдова, 26 жніўня 2018

Удзельнікі пратэстуюць супраць палітыкі ўраду, узначальванага Дэмакратычнай партыяй, лідэрам якой зьяўляецца кантраверсійны мільярдэр Уладзімір Плахатнюк.

Людзі са сьцягамі Малдовы і ЭЗ выкрыквалі слоганы «Далоў мафію» і «Плахатнюк — у турму».

Дэманстрацыя была арганізаваная праэўрапейскімі апазыцыйнымі партыямі «Дзеяньне і салідарнасьць», «Плятформа Годнасьць і Праўда» і Лібэральна-дэмакратычнай партыяй.

Пратэстоўцы зладзілі намёты на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу ў Кішынэве і заклікалі працягваць пратэст 27 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG