Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад пасольствам Расеі ў Вільні адкрылі сквэр імя Нямцова


У сталіцы Літвы Вільні перад амбасадай Расеі 24 жніўня ўрачыста адкрылі сквэр, названы ў гонар расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, якога забілі ў Маскве ў лютым 2015 года.

«Я думаю, што гэта знак вялікай павагі і да дэмакратыі, і да людзей, якія змагаюцца за свабоду — да той часткі Расеі, для якой падыходзяць гэтыя агульначалавечыя каштоўнасьці заходняга сьвету», — сказаў напярэдадні адкрыцьця сквэра мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус.

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус назваў Нямцова «сымбалем» расейскіх дэмакратычных сілаў, якія некалькі дзесяцігодзьдзяў назад дапамаглі Літве здабыць незалежнасьць.

Літва стала другой пасьля ЗША краінай, якая ўшанавала імя Нямцова ў афіцыйнай тапаніміцы. У цяперашні час вядуцца перамовы пра тое, каб эстафэту прынялі Таронта, Кіеў і іншыя гарады сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG