Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелаПАН: перанос месца разьвітаньня з Алесем Ліпаем зьвязаны выключна з рашэньнем яго сям’і


Перанос месца разьвітаньня з заснавальнікам БелаПАН Алесем Ліпаем зьвязаны выключна з рашэньнем яго сям’і. Пра гэта БелаПАН заявіў прадстаўнік сямʼі Ліпая.

Чуткі пра тое, што прыход Храма Архістратыга Міхаіла ў Мінску адмовіў у адпяваньні Алеся Ліпая, не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Разьвітаньне з Алесем Ліпаем, які раптоўна памёр 23 жніўня на 53-м годзе жыцьця, адбудзецца ў нядзелю, 26 жніўня, з 9.00 да 12.00 у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску.

Затым працэсія адправіцца ў Рудзенск (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці), дзе Алесь Ліпай будзе пахаваны побач са сваімі маці і сястрой.

Сёньня ранкам стала вядома пра зьмену месца разьвітаньня з памерлым заснавальнікам агенцтва БелаПАН Алесем Ліпаем. Паэт і сябра нябожчыка Ўладзімер Някляеў паведаміў, што прычынай стала адмова праваслаўнай царквы, зь якой раней дамовілася сям’я Ліпая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG