Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадара зьбеглага ў Менску пітона аштрафавалі двойчы


15 жніўня ў менскім дзіцячым садку злавілі чатырохмэтровага пітона. Гаспадара зьмяі аштрафавалі агулам на 490 рублёў, піша агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Гаспадара пітона аштрафавалі за:

  • парушэньне правілаў утрыманьня рэптыліі;
  • адсутнасьць рэгістрацыі экзатычнай зьмяі паводле заканадаўства.

Свабода пісала, што 15 жніўня на тэрыторыі ясьляў-садку № 292 у Менску злавілі тыгровага пітона. Рэптыліі каля 5 гадоў, даўжыня — 4 мэтры, вага — 8 кіляграмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG