Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстраліі абралі новага прэм’ер-міністра

Аўстралійскі парлямэнт у пятніцу абраў новым прэм’ер-міністрам скарбніка ўрада Скота Морысана.

Морысан з Лібэральнай партыі Аўстраліі апярэдзіў свайго галоўнага суперніка, былога міністра Пітэра Датана, з 45 галасамі супраць 40. У 2013-2014 гадах Морысан быў міністрам па справах іміграцыі і аховы межаў.

Прыхільнікі Датана вымусілі дзеючага прэмʼер-міністра Малкальма Тэрнбула правесьці галасаваньне. Тэрнбул ня стаў пратэставаць і заявіў, што сыходзіць з палітыкі.

Паражэньне Датана прадухіліць паварот аўстралійскай палітыкі ў бок ультраправых.

Сярод фаварытаў галасаваньня называлі імя міністра замежных спраў Джулі Бішап, якая магла б стаць другой у гісторыі Аўстраліі жанчынай-прэмʼерам, аднак яе кандыдатура была адхіленая па выніках першага тура.

XS
SM
MD
LG