Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркэль дала зразумець, што сяброўства Ўкраіны і Грузіі ў ЭЗ — пытаньне часу


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль падчас візыту ў Тбілісі заявіла, што падтрымлівае імкненьне Грузіі і Ўкраіны ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз, але дадала, што ня зможа абяцаць, што гэта адбудзецца ў хуткім часе.

«Я падтрымліваю эўрапейскія амбіцыі Грузіі і Ўкраіны, але я не магу даваць пасьпешных абяцаньняў ад імя Эўропы», — заявіла яна студэнтам Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.

Таксама канцлерка сказала, што краіна-кандыдат на ўступленьне ў ЭЗ павінна адпавядаць усім патрабаваньням аб прыёме, пры гэтым Эўразьвяз павінен быць гатовы прыняць новых чальцоў.

«Уступленьне не стаіць на парадку дня, мы павінны паступова дасягаць той стадыі, у якой будзе абмяркоўвацца пытаньне аб уступленьні. Не магу сказаць, што гэты працэс будзе завершаны праз пяць гадоў», — сказала яна, дадаўшы, што на працягу 10 гадоў бакам удасца зрабіць пэўныя крокі на шляху вырашэньня гэтага пытаньня.

Цяпер Эўрапейскі Зьвяз рыхтуецца да ўступленьня краін Заходніх Балканаў, Грузія і Ўкраіна стануць наступным крокам, заявіла Мэркэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG