Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мянчук скраў 50 тысяч эўра з заплечніка іншаземца. ВІДЭА


43-гадовы гішпанец прыехаў у Менск. Зь ягонага заплечніка скралі 50 тысяч эўра, піша Сьледчы камітэт.

Здарэньне адбылося 16 жніўня, калі гішпанец пераходзіў дарогу па праспэкце Машэрава. Ззаду да яго наблізіўся мужчына, які дастаў з адчыненага заплечніку купюры.

Паводле СК, гэта зрабіў 34-гадовы мянчук, якога ўжо прызнавалі вінным у крадзяжах.

«Падчас правядзеньня агляду па месцы жыхарства фігуранта ў тайніку выявілі скрадзеныя грашовыя сродкі, зь якіх ён пасьпеў патраціць толькі 200 эўра», — піша Сьледчы камітэт.

Цэнтральны аддзел Сьледчага камітэту Менску завёў крымінальную справу паводле ч. 5 арт. 205 «Крадзёж у асабліва буйным памеры» Падазраванага ўзялі пад варту, яму пагражае ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG