Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год сярэдні заробак у Літве вырас амаль на 100 эўра


У другім квартале 2017 года сярэдні заробак «на рукі» у Літве быў 794 эўра, а ў другім квартале 2018 году — 892 эўра. За год ён вырас на 12,4%, або 98 эўра.

Часьцей рост даходаў адчувалі людзі зь невялікімі заробкамі, паведамляюць у Фондзе сацыяльнага страхаваньня Літвы. Заробкі 61% людзей, якія зарабляюць мінімум (400 эўра), павялічыліся больш чым на 10%.

«Цяжка ўзгадаць час, калі заробкі расьлі такімі тэмпамі», — цытуе delfi.lt дарадцу кіраўніка Фонду сацыяльнага страхаваньня Юліта Варанаўскен.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG