Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільцяне, якія адслужылі ў войску, змогуць пакідаць сабе зброю 


20 жніўня міністар ўнутранай бясьпекі Ізраілю Гілад Эрдал падпісаў дакумэнт, які ўносіць зьмены ў інструкцыю аб выдачы ліцэнзіі на зброю грамадзянскім асобам. Па сутнасьці, права на нашэньне зброі атрымалі ўсе ізраільцяне, якія адслужылі ў баявых частках.

Паводле новых правілаў, афіцэры і сяржанты пасьля заканчэньня тэрміновай службы змогуць ня толькі не здаваць ліцэнзію, але і саму зброю, якая будзе заставацца ў іх да таго часу, пакуль яны лічацца ў рэзэрве.

«Чым больш будзе ізраільцян, якія маюць зброю і якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў войску, тым вышэйшыя шанцы прадухіліць тэракт і скараціць колькасьць ахвяр», — цытуе міністра Эрдала сайт newsru.co.il

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутранай бясьпекі, цяпер каля 145 тысяч ізраільцян маюць зброю, ня лічачы тых, хто носіць яе паводле абавязку службы. Новыя правілы, паводле прагнозаў міністэрства, павялічаць гэтую лічбу да 190-200 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG