Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да расейскай кампаніі


Міністэрства фінансаў ЗША
Міністэрства фінансаў ЗША

ЗША ў рамках санкцый супраць КНДР увялі абмежаваньні ў адносінах да расейскага грамадзяніна Васілія Калчанава і ягонай кампаніі «Профинет». Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў. Санкцыі ўведзеныя з-за супрацоўніцтва фірмы Калчанава з Паўночнай Карэяй.

Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Профинет», паводле афіцыйных дадзеных, абслугоўвае караблі ў партах на Далёкім Усходзе. У Міністэрстве фінансаў ЗША сьцьвярджаюць, што кампанія некалькі разоў аказвала паслугі караблям пад сьцягам КНДР. Гаворка ідзе пра караблі, якія перавозілі нафтапрадукты.

ААН раней прадставіла даклад, зь якога вынікае, што Паўночная Карэя ў 2018 годзе, нягледзячы на санкцыі міжнароднай супольнасьці, працягнула выпрабаваньні ядзерных ракет. Улады КНДР таксама павялічылі паступленьні нафтапрадуктаў і вугалю з дапамогай нелегальнай транспарціроўкі на караблях. Акрамя гэтага, Паўночная Карэя, нягледзячы на санкцыі, экспартавала тэкстыль на суму 100 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG