Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: рост рэальных даходаў замарудзіўся


Паводле зьвестак Белстату, у студзені-чэрвені 2018 году рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 7,6% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.

У студзені-траўні гэтая лічба складала 7,7%.

Рэальны грашовы даход — гэта даходы насельніцтва без падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў

  • заробак займае 64,1%;
  • пэнсіі, стыпэндыі і іншая грашовая дапамога — 23,6%;
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці — 7,9%;
  • даходы ад уласнасьці і іншае — 4,4%.

Сёлета ў чэрвені намінальны налічаны сярэдні заробак склаў 953 рублі 70 капеек, рэальны заробак у параўнаньні з чэрвенем 2017 году павялічыўся на 11,4%.

Сёлета Савет міністраў Беларусі прагназуе павелічэньне рэальных даходаў насельніцтва на 3,2%. За 2017 год рэальны грашовы даход насельніцтва павялічыўся на 2,4%, пры гэтым у 2016 годзе даходы насельніцтва ўпалі на 6,9%.

Узровень малазабясьпечанасьці насельніцтва ў 2016 годзе
Узровень малазабясьпечанасьці насельніцтва ў 2016 годзе

Аляксандар Лукашэнка больш за 10 год абяцае, што сярэдні заробак беларусаў перавысіць 500 даляраў (апошнім часам — 1000 рублёў). У сьнежні 2017 году сярэдні заробак дасягнуў 995,3 рубля, але ў студзені 2018-га рэзка ўпаў — да 859 рублёў. Пры гэтым мэдыянны заробак (не сярэдняе арытмэтычнае ад сумы ўсіх заробкаў, а заробак сярэднестатыстычнага беларуса) складаў на лістапад 2017 году 635,4 рубля.

На пачатку сакавіка Аляксандар Лукашэнка абураўся, што людзі мусяць выжываць на 300 рублёў на месяц, а гэта «практычна немагчыма». Адказнасьць за заробкі ён усклаў на старшыняў райвыканкамаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG