Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве памёр пісьменьнік Эдуард Усьпенскі

абноўлена

Эдуард Усьпенскі

Увечары 14 жніўня ў сваім доме ў Маскве памёр расейскі пісьменьнік Эдуард Усьпенскі. Апошнія 2 тыдні пісьменьнік не ўставаў з ложку па стане здароўя. Яму было 80 гадоў.

Прычына сьмерці не паведамляецца, вядома, што Ўсьпенскі змагаўся з анкалягічнай хваробай.

У апошнія гады Ўсьпенскі канфліктаваў з кінастудыяй «Саюзмультфільм» праз парушэньне аўтарскіх правоў. Пісьменьнік стварыў пэрсанажаў савецкіх мультфільмаў «Чабурашка», «Тры з Прастаквашына» і іншыя.

Эдуард Усьпенскі нарадзіўся 22 сьнежня 1937 году ў расейскім Ягор'еўску. Першую кнігу пісьменьніка «Дзядзя Фёдар, сабака і кот» апублікавалі ў 1974 годзе. Усьпенскі пачынаў пісьменьніцкую кар’еру як аўтар-гумарыст, працаваў у тэатры і на тэлебачаньні. Творы аўтара пераклалі на 25 моваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG