Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскі міністар падаў у адстаўку пасьля адпачынку зь дзяўчынай у Іране і Кітаі


Пэр Сандбэрг
Пэр Сандбэрг

Нарвэскі міністар марскіх промыслаў падаў сёньня ў адстаўку ў сувязі з рэзкай крытыкай за парушэньне службовай этыкі.

Пэр Сандбэрг схаваў ад ураду свае нядаўнія прыватныя паездкі ў Іран і Кітай. Сандбэрг прызнаў, што выяжджаў у Іран у ліпені і ў Кітай у траўні, не папярэдзіўшы пра гэта ўрад. Нарвэскі закон патрабуе такога паведамленьня.

У міністра быў пры сабе і службовы смартфон. Нарвэскім высокапастаўленым чыноўнікам забаронена карыстацца службовымі смартфонамі ў краінах, зь якімі Осла ня мае пагадненьняў аб супрацоўніцтве ў галіне бясьпекі. Таму Сандбэрг пасьля вяртаньня на радзіму быў вымушаны здаць тэлефон супрацоўнікам службы ўнутранай бясьпекі для праверкі на выпадак узлому.

Пасьля наведваньня Ірану і Кітаю намесьнік лідэра правай Партыі прагрэсу, 58-гадовы Сандбэрг стаў абʼектам крытыкі і за тое, што ў паездках яго суправаджала 28-гадовая сяброўка, ураджэнка Ірану, якая атрымала ў Нарвэгіі від на жыхарства. Нарвэскія ўлады называюць Іран, нароўні з Кітаем і Расеяй, дзяржавамі, чые спэцслужбы актыўна спрабуюць завалодаць сакрэтнай інфармацыяй у галіне ўзброеных сіл і эканомікі Нарвэгіі.

Пэр Сандбэрг адмовіўся даць уладам тлумачэньні аб прычынах, якія заахвоцілі яго парушыць правілы наведваньня Ірану і Кітаю, і вырашыў сысьці ў адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG