Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва будуе вайсковы палігон за 60 км ад мяжы з Расеяй на грошы ЗША


Ілюстрацыйнае фота. На фота зьнішчальнік ВПС ЗША F-15 рыхтуецца да патруляваньня падчас сумесных вайсковых вучэнняў NATO ў Шаўлях, 1 красавіка 2014 годe
Ілюстрацыйнае фота. На фота зьнішчальнік ВПС ЗША F-15 рыхтуецца да патруляваньня падчас сумесных вайсковых вучэнняў NATO ў Шаўлях, 1 красавіка 2014 годe

У абаронным ведамстве​ Літвы праінфармавалі аб стварэньні ў горадзе Казлу-Руда першага ў рэгіёне вайсковага авіяпалігону. Пра гэта паведамляе на сайце Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы.

Будаўніцтва палігону, які знаходзіцца прыблізна за 60 км ад мяжы з Расеяй, павінна скончыцца ўвосень 2018 году. Рэалізацыяй праекту займаецца ў тым ліку інжынэрны падразьдзел Вайскова-паветраных сілаў ЗША — RED HORSE. Фінансаваньне праекту ўзяла на сябе Эўрапейская ініцыятыва ЗША для прадстаўленьня гарантыяў бясьпекі (ERI).

Удакладняецца, што на палігоне, які адапавядае стандартам NATO, будуць рыхтаваць кадры для ВПС, а таксама адпрацоўваць удары самалётаў па наземных мішэнях.

У Міністэрстве абароны Літвы падкрэсьлілі, што завяршэньне будаўніцтва палігону і паляпшэньне паветраных магчымасьцяў на тэрыторыі краіны «зробіць уклад у палітыку стрымліваньня».

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Літвы ўвяло над авіяпалігонам беспалётныя зоны для цывільнага паветранага транспарту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG