Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая дарадца Трампа апрылюдніла аўдыёзапіс размовы з прэзыдэнтам


Амароса Маніголт-Ньюман
Амароса Маніголт-Ньюман

Былая дарадца прэзыдэнта ЗША Амароса Маніголт-Ньюман ў панядзелак апублікавала аўдыёзапіс тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам пасьля яе звальненьня з Белага дома. У размове Трамп кажа, што ня ведаў пра яе звальненьне з пасады і не хацеў гэтага звальненьня.

Маніголт узначальвала службу Белага дому па сувязях з грамадзкасьцю, але пакінула пасаду ў сьнежні 2017 году. У найбліжэйшыя дні ў ЗША павінна выйсьці кніга Маніголт, «Unhinged» (можна перакласьці як «саскочылы з завес», «звар’яцелы»). Пасьля заяваў аўтара кніга, верагодна, стане аб’ектам падвышанай увагі.

Маніголт трапіла пад рэзкую крытыку, калі заявіла, што таемна запісвала размовы ў Белым доме. У прыватнасьці, яна запісала гутарку з кіраўніком адміністрацыі Джонам Келі, у якой той казаў сваёй супрацоўніцы аб яе звальненьні. Гутарка з Келі праходзіла ў так званым «сытуацыйным пакоі», дзе дзейнічаюць ўзмоцненыя меры бясьпекі.

Адвакат Трампа Рудзі Джуліяні ў панядзелак заявіў у эфіры тэлеканалу Fox News, што Маніголт парушыла закон, запісваючы прыватныя размовы ў Белым доме.

Выказаўся з гэтай нагоды і былы прадстаўнік Рады па нацыянальнай бясьпецы пры адміністрацыі Барака Абамы. Нэд Прайс назваў дзеяньні Маніголт нетыповым і беспрэцэдэнтным выпадкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG