Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя ў ЗША падтрымала «расейскае расьсьледаваньне» Мюлера


Робэрт Мюлер
Робэрт Мюлер

Амэрыканская судзьдзя ў акрузе Каламбія падтрымала спэцыяльнага пракурора Роберта Мюлера, які расьсьледуе справу аб расейскім умяшаньні ў выбары ў ЗША.

Судзьдзя Дабні Фрыдрых адмовіла кампаніі Concord Management and Consulting LLC ў просьбе адхіліць Мюлера ад расьсьледаваньня. Пазоўнікі лічаць, што спэцпракурор Мюлер быў незаконна прызначаны кіраўніком расьсьледаваньня.

Такім чынам, пасьля вызначэньня судзьдзі Дабні Фрыдрых, сьледзтва па справе расейскай кампаніі Concord, будзе працягнута, паведамляе Reuters. Судзьдзя адназначна вызначыла, што «расьсьледуючы дзейнасіць кампаніі Concord, спэцыяльны пракурор не перавысіў сваіх паўнамоцтваў».

Кампанія Concord — адна з трох юрыдычных асоб, якія разам з 13 расейскімі фізычнымі асобамі, былі абвінавачаныя спэцпракурорам Мюлерам ў злачынным уплыве на прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў ЗША 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG