Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі вайсковы карабель увайшоў у Чорнае мора дзеля бясьпекі і стабільнасьці ў рэгіёне


Амэрыканскі эсьмінец USS Carney ў Адэсе, ліпень 2017 году
Амэрыканскі эсьмінец USS Carney ў Адэсе, ліпень 2017 году

Амэрыканскі вайсковы карабель USS Carney (DDG 64) 12 жніўня ўвайшоў у акваторыю Чорнага мора, паведаміла прэс-служба Шостага флёту Ваенна-марскіх сіл ЗША.

Вайскоўцы адзначаюць, што мэтай карабля зьяўляюцца «абаронныя апэрацыі», а таксама пашырэньне магчымасьцяў і ўзаемадзеяньня зь саюзьнікамі і партнэрамі ў рэгіёне.

«Прыбыцьцё Carney ў Чорнае мора дэманструе нашу нязьменную прыхільнасьць бясьпецы і стабільнасьці ў рэгіёне. Час, які мы правядзем тут, дапаможа нам палепшыць узаемадзеяньне і абмен інфармацыяй і вопытам з нашымі партнэрамі», — заявіў камандзір Тайсан Янг.

Эсьмінец Carney базуецца ў порце Рота ў Гішпаніі ў складзе Шостага флёту ЗША. Карабель заходзіў у акваторыю Чорнага мора і раней, у прыватнасьці ў студзені 2018 году ён удзельнічаў у сумесных вучэньнях з марской авіяцыяй Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.

USS Carney (DDG 64) зьяўляецца адным з больш за 60 эсьмінцаў клясы Arleigh Burke. Карабель абсталяваны тактычна-ўдарным, мінна-тарпэдным узбраеньнем, зэнітнай артылерыяй.

Згодна з канвэнцыяй Мантро, тэрмін знаходжаньня караблёў нечарнаморскіх дзяржаў у Чорным моры ў мірны час ня можа перавышаць 21 дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG