Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска ўпершыню стала чэмпіёнкай Эўропы ў маратоне. Відэа


Вольга Мазуронак на фінішы

29-гадовая беларуска Вольга Мазуронак выйграла маратонскую дыстанцыю на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне. Гэта шосты мэдаль для беларускай зборнай.

Вольга Мазуронак пераадолела 42 кілямэтры 195 мэтраў за 2 гадзіны 26,22 сэкунды, апярэдзіўшы францужанку Клемэнс Калвін на 6 сэкундаў.

Яшчэ тры беларускі — Марына Даманцэвіч, Настасься Іванова і Ніна Савіна — фінішавалі чацьвёртай, пятай і дванаццатай адпаведна.

У актыве Мазуронак былі перамогі ў шэрагу прэстыжных маратонаў у розных краінах і пятае месца на Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Бразыліі.

Гэта шосты мэдаль (і месца ў топ-10 у агульнамэдалёвым заліку) для зборнай Беларусі на чэмпіянаце Эўропы, які сёньня фінішуе ў Бэрліне. Раней золата заваявала Эльвіра Герман у бегу на 100 мэтраў з бар'ерамі, срэбраны мэдаль выйграў скакун у вышыню Максім Недасекаў, бронзавымі мэдалістамі кантынэнтальнага форуму сталі Дзьмітры Дзюбін ў спартыўнай хадзьбе на 50 кілямэтраў, а таксама Алёна Дубіцкая ў штурханьні ядра і Віталь Жук у дзесяцібор'і.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG