Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: «Слава Ўкраіне — Героям слава!» прагучыць на афіцыйнай цырымоніі параду незалежнасьці

Парад на Дзень незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня 2017 году
Парад на Дзень незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня 2017 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведамляе, што ў гэтым годзе ў Дзень незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня, прывітаньне «Слава Ўкраіне — Героям слава!» упершыню прагучыць як частка афіцыйнай цырымоніі параду.

«Я прыняў рашэньне, што пачынаючы з 24 жніўня гэтыя словы ўпершыню прагучаць як частка афіцыйнай цырымоніі вайсковага параду ў гонар Дня незалежнасьці Ўкраіны. І да пачатку працы новай сэсіі Вярхоўнай рады Ўкраіны, паколькі гэта зьмены ў статуты Ўзброеных сіл Украіны, гэтыя словы і гэтае прывітаньне стане афіцыйным вайсковым прывітаньнем Узброеных сіл Украіны», — сказаў Парашэнка.

7 жніўня міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак паведаміў, што прэзыдэнт даручыў распрацаваць законапраект, які прадугледжвае замену вайсковага прывітаньня ва Ўзброеных сілах Украіны ўзору «Добры дзень, таварышы!» і «Жадаем здароўя» на «Слава Ўкраіне!» і «Героям слава!».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG