Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына адкажа на санкцыі ЗША


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на саміце NATO ў Брусэлі 11 ліпеня 2018 году
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на саміце NATO ў Брусэлі 11 ліпеня 2018 году

Турэччына падрыхтуе меры ў адказ на ўведзеныя ЗША новыя пошліны на турэцкія алюміній і сталь. Пра гэта заявіла турэцкае Міністэрства замежных спраў.

У міністэрстве адзначылі, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прымаючы рашэньне аб увядзеньні пошлін, не прытрымліваўся правіл Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у сваім артыкуле ў газэце The New York Times адзначыў, што аднабаковыя дзеяньні з боку амэрыканскай адміністрацыі прымусяць Анкару шукаць новых саюзьнікаў.

10 жніўня Дональд Трамп абвясьціў, што ўхваліў павышэньне ўдвая тарыфаў на пастаўкі алюмінію і сталі з Турэччыны. Трамп напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры, што тарыф на алюміній будзе 20 працэнтаў, а на сталь 50 працэнтаў.

«...Турэцкая ліра хутка падае ў адносінах да нашага вельмі моцнага даляра... Нашыя адносіны з Турэччынай цяпер ня добрыя!».

1 жніўня ЗША ўвялі санкцыі супраць двух турэцкіх міністраў — кіраўніка МУС Сулеймана Сойлу і кіраўніка міністэрства юстыцыі Абдулхаміта Гюля.

Вашынгтон лічыць гэтых чыноўнікаў датычнымі да перасьледу амэрыканскага сьвятара Эндру Брансана.

Санкцыі ўведзеныя ў рамках «акту Магніцкага». Гэты дакумэнт дазваляе Міністэрству фінансаў ЗША уводзіць абмежаваньні адносна асоб, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека.

Эндру Брансан
Эндру Брансан

Амэрыканскі сьвятар Эндру Брансан жыве ў Турэччыне больш за 20 гадоў. У 2016 годзе ён быў затрыманы ў рамках расьсьледаваньня спробы перавароту. У канцы ліпеня сёлета яго выпусьцілі з турмы і зьмясьцілі пад хатні арышт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG