Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабільнае паліва з 12 жніўня зноў падаражэе


«Белнафтахім» тлумачыць, што цана на нафту расьце хутчэй, чым на нафтапрадукты, і таму нафатаперапрацоўка цярпіць страты.

Ад 12 жніўня аўтамабільнае паліва падаражэе на адну капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». Сёлета гэта ўжо дзясятае падвышэньне цаны.

У тлумачэньні канцэрну адзначаецца:

«За 7 месяцаў 2018 году адносна аналягічнага пэрыяду 2017 году цана нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырасла на 35 працэнтаў, пры гэтым цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы пэрыяд вырасьлі ў сярэднім на 14 працэнтаў. Бягучы ўзровень цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампэнсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасьць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за названы пэрыяд атрымала страты».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG