Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты «Зэніту» паламалі крэслы на «Дынама». Расейцы мусяць заплаціць


Фатаздымкі паламаных крэслаў пасьля ўчорашняга матчу паміж менскім «Дынама» і расейскім «Зэнітам» даслалі Свабодзе. У адміністрацыі стадыёна пацьвердзілі, што гэта зрабілі расейцы.

«Так, паламалі крэслы на сэктары „Зэніту“», — сказаў Свабодзе Станіслаў Вазьняк, намесьнік дырэктара стадыёну «Дынама».

Паводле яго, зараз ствараецца камісія з прадстаўнікоў стадыёна і футбольнага клюбу «Дынама», каб ацаніць шкоду. Колькі дакладна крэслаў пашкоджана, пакуль невядома. Але гаворка ідзе пра некалькіх шэрагаў.

Станіслаў Вазьняк таксама паведаміў, што крэслы на адкрытым пасьля рэканструкцыі стадыёне пашкодзілі першы раз. Кіраўніцтва разьлічвае, што «Зэніт» кампэнсуе нанесеную шкоду.

«Плянуем, што „Зэніт“ будзе плаціць», — сказаў ён.

Падчас матчу паміж менскім «Дынама» і пецярбурскім «Зэнітам» затрымалі 16 заўзятараў

Нацысцкае вітаньне і лёзунг «Мусора дебилы!» — расейскія фанаты ў Менску. ВІДЭА​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG