Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША прапанаваў Асанжу даць паказаньні па «расейскай справе»


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Сэнат ЗША прапанаваў заснавальніку WikiLeaks Джуліану Асанжу даць паказаньні па справе аб верагодным ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Копія ліста апублікаваная ў твітэры WikiLeaks.

У лісьце адзначаецца, што Асанж можа даць паказаньні ў закрытым рэжыме, у зручным для ўсіх месцы і ў зручны час. Адвакаты WikiLeaks паведамілі, што разглядаюць прапанову.

У 2016 годзе сайт WikiLeaks апублікаваў дакумэнты Дэмакратычнай партыі ЗША, якія, паводле дадзеных амэрыканскіх спэцслужбаў, былі скрадзеныя расейскімі хакерамі. Масква сваё дачыненьне да гэтага адпрэчвае.

Джуліян Асанж знаходзіцца на тэрыторыі эквадорскай амбасады ў Лёндане з 2012 году. Ён ня можа пакінуць тэрыторыю амбасады, бо асьцерагаецца арышту па запыце Швэцыі, дзе яго вінавацяць у сэксуальных дамаганьнях, і далейшай экстрадыцыі ў ЗША. Амэрыканскія ўлады абвінавачваюць Ассанжа ў публікацыі сакрэтных матэрыялаў. Яму пагражае да 35 гадоў турмы і нават сьмяротнае пакараньне. Сам Асанж абвінавачваньні адпрэчвае і лічыць іх палітычна матываванымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG