Міністар унутраных справаў Таджыкістана Рамазон Рахімзада напісаў п’есу «Дылі модар» ( «Сэрца маці»), паведамляе ўзбэцкая служба Радыё Свабода. Па ёй паставілі пʼесу ў адным з галоўных тэатраў краіны.
У аснове спэктакля — гісторыя студэнта, які адправіўся ў Сырыю ваяваць на баку «Ісламскай дзяржавы». Маці адпраўляецца ўсьлед за сынам, але пры сустрэчы ён яе забівае.
Рэжысэрам-пастаноўшчыкам пʼесы стаў Курбон Сабір, які рэгулярна выступае па тэлебачаньні і радыё з чытаньнямі твораў прэзыдэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона ў рамках загаду Камітэта па тэлебачаньні і радыёвяшчаньню.
Вясной 2017 года кіраўнік МУС Таджыкістану запатрабаваў ад кожнага супрацоўніка праваахоўных органаў раз у месяцы наведваць тэатар.
Рахімзада таксама піша вершы пад псэўданімам Ніхон. Яго некалькі разоў узнагароджвалі дзяржаўнымі творчымі прэміямі. У мінулым годзе Рахімзод напісаў песьню пра Эмамалі Рахмона, якую сьпяваюць знакамітыя ў краіне поп-зоркі.