Традыцыйны музычны фэстываль каля сьценаў Мірскага замка, Mirum Music Festival, сёлета не адбудзецца. Пра гэта паведамілі ягоныя арганізатары на старонцы фэстывалю ў Facebook.
Паводле арганізатараў, адміністрацыя музэя адмовіла сёлета ў арэндзе пляцовак каля замка для фэстывалю.
Фэстываль ладзіўся з 2012 году і кожны раз зьбіраў тысячы ўдзельнікаў зь Беларусі і з-за мяжы. На ягонай сцэне выступалі беларускія ўдзельнікі Эўрабачаньня-2017 NaviBand, папулярны ўкраінскі гурт Onuka, пераможца Эўрабачаньня-2016 Джамала, Паліна Рэспубліка і іншыя сучасныя беларускія і замежныя артысты.