Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай патрабуе стварэньня партарганізацый у замежных ВНУ


Улады Кітая патрабуюць абавязковага стварэньня партыйных арганізацый у філіялах замежных ВНУ. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы. Па іх дадзеных такое патрабаваньне ўтрымліваецца ў закрытай дырэктыве арганізацыйнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Кітая.

Суразмоўцы газэты адзначаюць, што распараджэньне дзейнічае зь мінулага года, але пра яго існаваньне стала вядома толькі цяпер. Па дадзеных Financial Times, такім чынам кампартыя імкнецца ўзмацніць кантроль над усімі аспэктамі грамадзянскай супольнасьці, уключаючы адукацыю.

Раней стала вядома, што як мінімум 30 прыватных кітайскіх кампаній зь каштоўнымі паперамі на Ганконгскай фондавай біржы дадалі ў свае статуты пункт аб накіроўваючай ролі партыі ў іх дзейнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG