Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі адзначылі дзясятую гадавіну вайны з Расеяй


Жалобная цырымонія адбылася на вайсковых могілках «Мухатгвэрдзі» непадалёк ад Тбілісі, 7 жніўня 2018 году
Жалобная цырымонія адбылася на вайсковых могілках «Мухатгвэрдзі» непадалёк ад Тбілісі, 7 жніўня 2018 году

Кіраўніцтва Грузіі, разам з замежнымі гасьцямі, прыняло ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных дзесяцігадовай гадавіне расейска-грузінскага збройнага канфлікту. У гэтыя дні Тбілісі ў знак салідарнасьці наведваюць прадстаўнікі шэрагу замежных дзяржаў.

Прэзыдэнт, прэм’ер-міністар, старшыня і дэпутаты парлямэнту ўсклалі вянкі і кветкі на магілы вайскоўцаў, якія загінулі ў ходзе баявых дзеяньняў. Жалобная цырымонія адбылася на вайсковых могілках «Мухатгвэрдзі» непадалёк ад Тбілісі.

Адначасова ў грузінскай сталіцы прайшла канфэрэнцыя пад назвай «Для міру і бясьпекі. 10 гадоў пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 году». Прэм’ер-міністар, Мамука Бахтадзэ заявіў, што 10 гадоў таму, Расея «зрабіла яшчэ адну агрэсію ў адносінах да Грузіі». Прэзыдэнт Георгій Маргвэлашвілі заклікаў міжнародную супольнасьць зразумець, што «цырымоніцца з Расеяй бессэнсоўна і спыніць яе агрэсію немагчыма».

Міністры замежных спраў Літвы, Латвіі, Польшчы і віцэ-прэм’ер Украіны, якія знаходзяцца ў Грузіі ў знак салідарнасьці, прыбылі на мяжу з самаабвешчанай рэспублікай Паўднёвая Асэтыя. Адтуль яны агледзелі ў біноклі расейскую вайсковую базу «Ахмаджы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG