Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» спыніў зьнешнія пазыкі пасьля арышту актываў у Брытаніі, — Reuters


Расейскі газавы манапаліст «Газпром» прыпыніў сваю праграму зьнешніх пазык пасьля арышту актываў у Вялікабрытаніі ў чэрвені праз спрэчку з украінскім «Нафтагазам». Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў банкаўскай сфэры.

Паводле крыніцаў Reuters, «Газпром» плянаваў праз вонкавыя пазыкі прыцягнуць 417 мільярдаў рублёў, у тым ліку і для будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2». Цяпер гэтыя пляны пад пагрозай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG