Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заблякуе санкцыі ЗША ў дачыненьні да Ірану


Эўразьвяз заблякуе санкцыі ЗША ў дачыненьні да Ірану і будзе абараняць інтарэсы эўрапейскіх кампаній у Іране. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні і міністраў фінансаў Францыі, Нямеччыны і Вялікабрытаніі. Брусэль лічыць неабходным захаваць так званую іранскую ядзерную ўгоду, гаворыцца ў дакумэнце.

7 жніўня ў Эўразьвязе ўступае ў сілу «блякавальны статут». Ён дазваляе кампаніям ЭЗ не выконваць экстэрытарыяльныя амэрыканскія санкцыі і атрымліваць кампэнсацыю выкліканых імі страт. Статут таксама анулюе ўплыў у Эўразьвязе любых замежных судовых рашэньняў.

Раней аб верагодным аднаўленьні з 6 жніўня санкцый у дачыненьні да Ірану паведаміў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

У траўні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў Іран у дапамозе тэрарызму і абвясьціў аб выхадзе зь ядзернай угоды. Тады ж Дональд Трамп заявіў пра аднаўленьне ўсёабдымных санкцый супраць Тэгерану. Эўразьвяз катэгарычна адмовіўся разрываць пагадненьне з Іранам і далучацца да санкцыйнага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG