Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пасьля ўжываньня псыхатропу загінула 19-гадовая студэнтка


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску высьвятляе абставіны гібелі 19-гадовай студэнткі аднаго са сталічных ВНУ, якая памерла пасьля ўжываньня псыхатропу, паведамляецца на сайце Сьледчага камітэту.

Паводле сьледзтва, 3 жніўня маладыя людзі набылі асабліва небясьпечнае псыхатропнае рэчыва з выкарыстаньнем закладкі. Увечары 4 жніўня кампанія з 8 чалавек, чацьвёра зь якіх — непаўналетнія, сабралася ў кватэры, дзе жыла загінулая дзяўчына. Бацькоў дзяўчыны дома не было.

Паводле супрацоўнікаў наркакантролю Першамайскага РУУС Менску, набытае загадзя рэчыва было расфасаванае з дапамогай электронных вагаў у пустыя капсулы ад мэдыцынскіх прэпаратаў. Кожнаму прызначаліся па 2 капсулы з наркотыкам ўнутры. Па адной капсуле прысутныя ўжылі адразу, а астатнія капсулы заставаліся для наступнага ўжываньня.

Празь некаторы час гаспадыні «вечарынкі» стала дрэнна, яе госьці выклікалі «хуткую», але рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі — дзяўчына памерла па месцы жыхарства.

Па факце здарэньня заведзеная крымінальная справа па ч. 5 арт. 328 (незаконны абарот псыхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Цяпер сьледчыя разам з апэратыўнымі супрацоўнікамі ўнутраных спраў высьвятляюць асобаў, якія мелі дачыненьне да супрацьпраўных дзеяньняў. Прызначанае правядзеньне шэрагу экспэртных дасьледаваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG