Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле арыштавалі шэсьць чалавек у сувязі зь меркаваным замахам на Мадуру


Улады Вэнэсуэлы арыштавалі шэсьць чалавек, якіх яны назвалі «тэрарыстамі і наёмнымі забойцамі», у сувязі з тым, што прэзыдэнт Нікаляс Мадура ахарактарызаваў як «спробу замаху» на яго.

Меркаваная атака з ужываньнем дронаў з выбухоўкай адбылася падчас ваеннага параду ў суботу.

Паведамляецца, што адзін з дронаў выбухнуў у паветры да таго, як даляцеў да сваёй цэлі, а другі ўрэзаўся ў шматкватэрны дом, пасьля чаго выбухнуў.

Міністар унутраных спраў краіны паведаміў, што ў выніку апэрацыі ў Каракасе, падчас якой было арыштавана шэсьць чалавек, была атрымана «важная інфармацыя». Іншых падрабязнасьцяў ён не паведаміў.

«Гэтым разам мы не дасягнулі мэты, але гэта пытаньне часу». Невядомая раней групоўка ўзяла адказнасьць за замах на Мадуру

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што за замахам на яго стаіць правая апазыцыя, якая дзейнічае пры падтрымцы Калюмбіі, і яе прэзыдэнт Хуан Мануэль Сантас асабіста. Мадура паведаміў, што некалькі падазраваных у датычнасьці да замаху ўжо затрыманыя, аднак ня стаў раскрываць дэталяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG