Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя гвалтам супраць бяззбройных пратэстоўцаў у Іране


Пратэсты ў Іране, травень 2018 году
Пратэсты ў Іране, травень 2018 году

Злучаныя Штаты занепакоеныя «гвалтам супраць бяззбройных грамадзян» у Іране, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.

«Мы глыбока занепакоеныя паведамленьнямі пра гвалт з боку іранскага рэжыму супраць бяззбройных грамадзян. ЗША падтрымліваюць права іранскіх людзей на пратэст супраць карупцыі і прыгнёту з боку рэжыму бяз страху рэпрэсій. Мы заклікаем рэжым у Іране паважаць правы сваіх людзей», — напісаў Пампэо ў Twitter 6 жніўня.

Пратэсты адбываюцца на іранскіх вуліцах у сувязі з пагаршэньнем эканамічных умоваў у краіне.

Дакладную інфармацыю атрымаць цяжка, аднак мэдыі ў Іране паведамляюць, што прынамсі адзін пратэстоўца загінуў у горадзе Караі ў паўночнай частцы Ірану, калі невядомы стрэліў у яго з машыны.

Большая частка эканамічных цяжкасьцяў Ірану зьвязаная з крокамі ЗША па ўзмацненьні фінансавага і эканамічнага ціску на Тэгеран пасьля рашэньня амэрыканскага прэзыдэнта выйсьці зь «ядзернага пагадненьня» 2015 году і пачаць аднаўляць санкцыі за іранскую ядзерную праграму. У прыватнасьці, ЗША плянуюць абмежаваць іранскі ўрад у валютных апэрацыях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG