Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі ахвярамі катастрофы самалёта сталі 20 чалавек


Junkers-52 у палёце над Аўстрыяй у 2013 годзе
Junkers-52 у палёце над Аўстрыяй у 2013 годзе

Ахвярамі авіякатастрофы ў Швайцарскіх Альпах сталі 20 чалавек. Пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі.

Самалёт Junkers-52 часоў Другой сусьветнай вайны зьнік з радараў учора. Калекцыйная машына належала авіякампаніі JU-Air, якая пэрыядычна праводзіла на ім экскурсіі над Альпамі. Кампанія заявіла аб часовым прыпыненьні палётаў.

Прычына здарэньня высьвятляецца. Вядома, што самалёт урэзаўся ў гару на вышыні амаль 2500 мэтраў. Паводле паліцыі, самалёт ня быў абсталяваны чорнымі скрынямі. Гэта ўскладніць расьсьледаваньне. У раёне авіякатастрофы працуюць ратавальнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG