Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Аляксандрам Кулінковічам. ФОТА

У Менску ў крэматорыі на паўночных могілках адбылося разьвітаньне з музыкам Аляксандрам Кулінковічам.

Лідэр гурту Neuro Dubel памёр увечары 3 жніўня ў 3-й бальніцы ў Менску ад лёгачнай недастатковасьці.

Аляксандар Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах 18 траўня 1972 году. У 1989 годзе Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel, зь якім запісаў 16 альбомаў і адыграў шматлікія канцэрты.

XS
SM
MD
LG