Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2018 годзе больш за 1500 мігрантаў загінулі ў Міжземным моры, — ААН


У 2018 годзе больш за 1500 мігрантаў загінулі, спрабуючы перасекчы Міжземнае мора.

Як паведаміла 3 жніўня агенцтва ААН у справах уцекачоў, толькі ў чэрвені-ліпені загінулі 850 чалавек.

У арганізацыі занепакоеныя ростам узроўню сьмяротнасьці, нягледзячы на тое, што агульная колькасьць людзей, якія дабраліся да эўрапейскіх берагоў, значна зьменшылася ў параўнаньні з папярэднімі гадамі.

Каля 60 000 чалавек перасякалі Міжземнае мора сёлета. Гэта прыкладна ўдвая больш, чым за аналягічны пэрыяд летась, і вяртаньне да ўзроўню перад 2014 годам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG