Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэзыдэнт запрасіў турыстаў з вуліцы на гарбату. Проста так


Анджэй Дуда запрасіў у Прэзыдэнцкі палац выпадковых чацьвярых турыстаў. Відэа з сустрэчы апублікавала ў сваім профілі на Твітэры Канцылярыя прэзыдэнта.

На 2-хвілінным відэа можна пабачыць, як супрацоўніца прэзыдэнта запрашае дзьве пары турыстаў — з Тайваню і Сынгапура — у Прэзыдэнцкі палац. Турыстам паказалі кабінэт прэзыдэнта, а потым сам Дуда пачаставаў гасьцей гарбатай і адказаў на іх пытаньні.

На пытаньне турысткі з Сынгапура пра адпачынак, прэзыдэнт адказаў, што толькі вярнуўся з Брусэлю і што праз тыдзень, імаверна, паедзе ў адпачынак. Турыстка з Тайваню спытала ў Дуды, ці любіць ён сваю працу. Польскі прэзыдэнт адказаў, што ўспрымае яе як службу.

З турыстамі прэзыдэнт Польшчы размаўляў на ангельскай мове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG