Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсім Іране чацьвёрты дзень трываюць пратэсты


Iran - Tehran, Friday protests
Iran - Tehran, Friday protests

Праз эканамічныя праблемы ў краіне сотні людзей ізноў выйшлі на вулічныя пратэсты ў Іране, паведамляюць у сацыяльных сетках.

Іранцы незадаволеныя інфляцыяй і эканамічнымі цяжкасьцямі. Ад пачатку года курс нацыянальнай валюты ў два разы ўпаў у адносінах да амэрыканскага даляра. На працягу тыдня людзі выходзяць на пратэсты па ўсёй краіне.

На аматарскіх відэароліках, атрыманых Радыё Свабода, відаць дзясяткі пратэстоўцаў у Тэгеране, у сталіцы Ірану. Некаторыя скандуюць «Сьмерць Хамені» (вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хаменеі — РС).

Іншыя дэманстранты скандавалі: «Іранцы, агучце вашыя патрабаваньні».

Маюцца паведамленьні пра значную колькасьць паліцыі ў цэнтры Тэгерана і яго паўночных раёнах.

На іншым аматарскім відэа, якое даслалі на Радыё Свабода, ёсьць кадры сутыкненьняў паліцыянтаў і дэманстрантаў у горадзе Карай.

Пакуль няма паведамленьняў пра ахвяры ці арышты пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG